Меню сайта

Наш опрос
Вы хотете стать Волонтёром?
Всего ответов: 167

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Форма входа

Главная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS


КЛУБ ВОЛОНТЁРОВ "МИЛОСЕРДИЕ"


Воскресенье, 12.05.2024, 06:04
Главная » 2010 » Ноябрь » 2 » Алкагалізм, або Забойства на клетачным узроўні
17:45
Алкагалізм, або Забойства на клетачным узроўні
02.11.2010, 8:34 Красота и здоровье
Святлана Барысенка , Звязда
Узнімаючы чарку ці келіх, абсалютная большасць людзей не разважае пра тое, які ўплыў акажа на іх арганізм алкагольны напой. Дастаткова сказаць, што сярод тых, хто збіраецца зараз прыгубіць, нехта перакачуе ў стан спачатку п'яніцаў, а затым і алкаголікаў. Агульнавядома, што алкагалізм, або сіндром залежнасці ад алкаголю, — цяжкае, невылечнае захворванне, але мала хто ведае, што канкрэтна хварэе пры такім дыягназе.

Паводле слоў загадчыка 21-га рэабілітацыйнага наркалагічнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзіміра Іванова, алкаголь, а дакладней, яго галоўная складовая — этылавы спірт — свабодна пранікае ва ўсе органы і тканкі арганізма, паколькі валодае здольнасцю згубна ўздзейнічаць на тлушч і змешвацца з вадой. А наш арганізм складаецца якраз з вялікай колькасці вады і тлушчавай тканкі. Акрамя таго, нашы клеткі маюць тлушчавую абалонку, а значыць, і яе алкаголь лёгка разбурае. Такім чынам, этылавы спірт раўнамерна размяркоўваецца па арганізме — ад галаўнога мозгу да касцявога, і на сваім шляху забівае нейкую частку здаровых клетак самых розных органаў, хоць пры ўмераным ужыванні гэта нічым асаблівым не праяўляецца.

Алкаголь па сваёй сутнасці — безумоўна, атрута, таксічны прадукт. Спірт выкарыстоўваецца ў медыцыне з адной мэтай — у якасці антысептыка, бо цудоўна разбурае ўсё тыя ж клеткі. Словам, чым больш алкаголю мы ўжываем, тым больш клетак гіне ў выніку гэтага ўжывання.

Алкаголь выводзіцца з арганізма на працягу 1-2 сутак — у залежнасці ад дазіроўкі. Аднак алкаголь не проста пабыў і праз суткі выйшаў... Ёсць яшчэ прадукты яго паўраспаду, якія запускаюць розныя неспрыяльныя механізмы. Рэакцыя арганізма на алкаголь можа працягвацца далёка не два дні. Такі грубы працэс як "белая гарачка" ўзнікае, калі алкаголю ў арганізме можа і не быць — праз 2-3 сутак пасля сур'ёзнага і досыць працяглага перыяду злоўжывання. Таму важны не тэрмін утрымання алкаголю ў арганізме, а эфекты, якія выклікала яго прысутнасць. Сваю ролю ў гэтым іграе шэраг момантаў — асаблівасці канстытуцыі, схільнасць да тых ці іншых расстройстваў, дазіроўка выпітага, якасць алкаголю.

Пататар (ад лац. "роtаtоr" — п'яніца) вылучаецца не толькі псіхалагічнымі ці паводзінскімі асаблівасцямі, але абавязкова мае цэлы букет саматычных ускладненняў. Кожны алкаголік літаральна за некалькі гадоў празмернага ўжывання алкаголю нажывае прыкладна 4-5 хранічных захворванняў. Яны хоць і заяўляюць аб сабе час ад часу, але хворы не звяртае на гэта ніякай увагі. Вось пералік самых распаўсюджаных парушэнняў здароўя ў пататараў.

Сэрца. Алкагольная, або таксічная, міякардыядыстрафія — паражэнне сэрца з-за ўжывання вялікіх дозаў алкаголю развіваецца літаральна праз 2-4 гады ад пачатку злоўжывання. Таксічныя малекулы алкаголю пранікаюць у мышцу сэрца і забіваюць яго клеткі, таму названы дыягназ можна выявіць амаль у кожнага 25-30-гадовага залежнага ад градусных напояў. З алкагольным паражэннем сэрца звязана частка выпадкаў раптоўных інфарктаў. Наогул міякардыядыстрафія можа быць рознага паходжання — віруснага, напрыклад, у выніку перанесенага цяжкага грыпу. Без спецыяльных даследаванняў нельга сказаць, наколькі абароненае сэрца канкрэтнага чалавека ад падобных зменаў у жыццёва важным мышачным органе.

Печань. З дапамогай спецыяльных ферментаў яна павінна змагацца і змагаецца з любой атрутай і таксінамі, у тым ліку і алкаголем. Праўда, такое змаганне шкодзіць органу — разбурае яго здаровыя клеткі, якія паступова замяшчаюцца злучальнай тканкай. Адначасова адбываецца і алкагольная тлушчавая дыстрафія — досыць распаўсюджаная пры алкагалізме форма пашкоджання печані. Хворыя амаль ніколі не скардзяцца на дрэннае самаадчуванне, хоць у іх і можа быць адчуванне перапоўненага страўніка, метэарызм, панос. За алкагольнай тлушчавай дыстрафіяй паступова развіваецца цыроз. Такое перараджэнне печані адбываецца літаральна на працягу 10-20 гадоў. Паталагічны стан праяўляцца жаўтухай, адчуваннем цяжару ў правым падрабрынні, павелічэннем печані, млоснасцю, метэарызмам. Пры далейшым прагрэсаванні цырозу з'яўляюцца ваніты, панос, анарэксія — расстройства апетыту, павышаная стамляльнасць, схільнасць да апатыі, станчэнне скурных покрываў са з'яўленнем сасудзістых зорачак, выпадзенне валасоў, пахудзенне, аслабленне палавой цягі, павелічэнне селязёнкі, ацёк жывата, парушэнне пігментнага абмену.

Падстраўнікавая залоза. 90-95 працэнтаў паражэнняў гэтага органа ў мужчын — следства злоўжывання алкаголем. Гэтую вельмі цяжкую паталогію мае кожны чацвёрты алкаголік. Алкаголь узмацняе сакрэцыю падстраўнікавай залозы і абумоўлівае спазм яе пратокаў, што прыводзіць да запалення і пашкоджання тканкі. Залоза выпрацоўвае ферменты, якія дапамагаюць ператраўліваць ежу. Алкаголь стымулюе сакрэцыю гэтых ферментаў, таму выпрацоўваецца іх больш, а выкідваецца з залозы менш. Ферменты не паступаюць у стрававальны тракт. Залоза проста ператраўлівае сябе.

Захворванне падстраўнікавай залозы праяўляецца вострым ці хранічным панкрэатытам. Найбольш характэрны хранічны панкрэатыт з абвастрэннямі пасля цяжкіх алкагольных эксцэсаў. Праяўляецца захворванне болем у жываце, паніжэннем апетыту, метэарызмам, няўстойлівым стулам. Пры абвастрэннях боль рэзка ўзмацняецца, часам становіцца апярэзвальным, узнікаюць шматразовыя ваніты, павышаецца тэмпература, з'яўляецца затрымка стулу. Боль пры панкрэатыце лічыцца адным з самых моцных, што абумоўлена гібеллю клетак органа, які знаходзіцца побач з нервовымі канчаткамі сонечнага спляцення.

Страўнік. Гастрыт — досыць частая хвароба ў алкаголікаў. Слізістая страўніка паступова падвяргаецца вялікім змяненням. Парушаецца яго маторыка, прыгнятаецца стрававальная функцыя, запавольваецца ці, наадварот, паскараецца эвакуацыя змесціва страўніка, знікае апетыт, у эпігастрыі з'яўляецца боль. Часта праблемы са страўнікам маскіруюцца пад абстынентны сіндром. Хвораму здаецца, што яму дрэнна ад выпітага напярэдадні, а на самай справе заяўляюць пра сябе праблемы са страўнікам.

Кроў. Характэрным для алкагалізму з'яўляецца змяненне формулы крыві — разбураюцца, напрыклад, эрытрацыты, што правакуе ўзнікненне нярэзка выражанай гемалітычнай анеміі, малакроўя. У выніку разбурэння клетак крыві церпіць імунітэт.

Скурныя покрывы. Расшыраюцца сасуды крыві, з'яўляюцца трафічныя язвы.

Перыферычная нервовая сістэма. Прыкметы такіх неўралагічных расстройстваў як алкагольны полінеўрыт, або алкагольная полінеўрапатыя, выяўляюцца ў 20-30 працэнтаў хворых, адзначае намеснік дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Таццяна Дакукіна. Алкаголь правакуе дэструктыўныя змены ў нервовых валокнах. Нервы, па якіх ідуць нервовыя імпульсы, разбураюцца, парушаецца іх праводнасць. Назіраецца дэфіцыт вітамінаў групы В, што праяўляецца пачуццём поўзання мурашак, аняменнем, сцягваннем цягліц, асабліва ў ніжніх канечнасцях. Паступова развіваецца рэзкая слабасць у нагах, ногі ацякаюць, з'яўляюцца спазмы ў цягліцах, зніжаецца болевая і тэмпературная адчувальнасць, развіваюцца парэзы — цягліцы ног не працуюць, што выражаецца ў асаблівасцях паходкі.

Сэксуальныя расстройствы. Выяўляюцца ў многіх выпадках алкагалізму. Нейраэндакрынныя зрухі закранаюць гіпаталамус, гіпофіз, наднырачнікі і яечкі. У мужчын парушаецца палавая цяга. Хоць у стане ап'янення хворы і заяўляе пра сябе як асоба сэксуальна актыўная, аднак па-за ап'яненнем хворы не здольны на "подзвіг".

Галаўны мозг. Гібель яго клетак прыводзіць да грубых парушэнняў памяці — амнестычнага сіндрому. Хворы забываецца як на тое, што адбылося нядаўна, так і на падзеі даўно мінулых дзён. Парушаецца ў цэлым эмацыйнае жыццё, з'яўляецца прыгнечаны настрой, схільнасць да дэпрэсіі, страта волі да жыцця, могуць назірацца суіцыдальныя паводзіны. Паводле некаторых звестак, узровень суіцыдальнасці сярод алкаголікаў вышэй, чым у папуляцыі, у 50 разоў.

Алкагольныя псіхозы. Алкагольны дэлірый, або псіхоз, "белая гарачка" — гэта калі ў хворага парушаецца свядомасць, ён перастае арыентавацца ў месцы і часе, праяўляецца падманам пачуццяў, слыхавымі і зрокавымі галюцынацыямі. Хворы спрабуе абараніцца ад "пераследнікаў" або ўцячы ад іх. Такі стан небяспечны як для самога хворага, так і для навакольных.

Звычайна алкагольны псіхоз узнікае на выхадзе з эксцэсу — ужывання вялікіх доз на працягу некалькіх дзён. Алкагольны псіхоз звычайна суправаджаецца павышэннем ціску, патлівасцю, дрыжаннем рук і цела. Адна з найбольш цяжкіх формаў алкагольнага дэлірыя — вострая алкагольная энцэфалапатыя Гае-Верніке — праяўляецца на ўзроўні галаўнога мозгу, які насычаецца крывёй, у выніку чаго гінуць пэўныя ўчасткі мозгу. Да энцэфалапатый адносіцца і сіндром Корсакава, калі груба парушаецца кароткатэрміновая і доўгатэрміновая памяць, надыходзіць дэзарыентацыя, падманныя ўспаміны, могуць быць складаныя прыдумкі ў выглядзе фантастычных прыгод.

Алкагольны галюцыноз праяўляецца часцей слыхавымі галюцынацыямі. Разбураючы мозг, алкаголь запускае паталагічны механізм, які выклікае з'яўленне галасоў, прычым галасы гэтыя могуць не знікнуць ніколі, нават калі хворы перастане піць. Галюцыноз можа праяўляцца і трызненнем рэўнасці. Такіх хворых цяжка прыцягнуць да лячэння, паколькі пры поўнай свядомасці хворы выказвае ідэі рэўнасці ў дачыненні да жонкі ці сужыцелькі. Рэўнасць наогул досыць характэрная для алкаголікаў, што можа быць звязана ў пэўнай ступені і з іх сэксуальнай ушчэрбнасцю. Але часам рэўнасць і трызненне становяцца паталагічнымі. Хворы можа сцвярджаць, напрыклад, што жонка мае сувязі з усімі мужчынамі, з якімі працуе. Можа распранаць жанчыну і падвяргаць агляду, каб адшукаць на яе целе сінякі — сляды здрады. На пачатковых этапах усё гэта вельмі складана прааналізаваць і дыягнаставаць. Разам з тым, падобная сітуацыя можа скончыцца і забойствам.

Сярод ускладненняў вылучаюць яшчэ алкагольную эпілепсію, або сутаргавы сіндром, які ўзнікае пасля згаданага вышэй эксцэсу — калі ні піць, ні не піць алкаголік не можа: пры спробе апахмяліцца ўзнікаюць ваніты. Бывае і так, што сутаргавы прыступ суправаджаецца "белай гарачкай". Калі алкаголік жыве адзін, ён можа і не здагадвацца аб гэтым стане.

Р.S. Хворы на алкагалізм гіне не ад п'янства як такога, а ад саматычных захворванняў і паталагічных станаў, справакаваных празмерным ужываннем алкагольных напояў.

Просмотров: 2163 | Добавил: simargl | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 Sergromma  
0
<a href=http://zmkshop.ru/uslugi/stroitelstvo-sportivnykh-kompleksov-i-stadionov/>строительство спорткомплексов</a>

Имя *:
Email *:
Код *:
Календарь
«  Ноябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Архив записей

Copyright MyCorp © 2024